Главная / Новости / Отчеты о гонках / Пра паездку на DRE (Ducati Riding Experience) 17-18 красавіка 2013

Партнеры:

 
Какова
средняя
длина
болельщицы?
 
Рубрика: Поделиться ссылкой в соцсетях:
   Фэйсбук: 

Вітаю, матагоны і прыўкрасныя спадарычны, накрэмзаў тут справаздачу, мо каму будзе цікава альбо карысна ў будучыні.

Так ужо адбылося, сам не ведаю як  Wink, але атрымаў я ад жонкі ў падарунак на народзіны два курсы, Інтэрмідыэйт і Рэйсінь Уан. Разлік быў на тое, каб раскатацца пасля зімы і атрымаць пару-тройку парадаў ад майстраў інструктарскай справы. І, трэба сказаць, апраўдаў ён сабе на ўсе 100%, бо хто ведаў, што зіма будзе нагэтулькі доўгай, і першы дзень будзе прысвечаны сапраўднай “раскатцы”, без хітрыкаў.

Intermediate course

Пяць групаў па 5-6 чалавекаў, дарожныя байкі з нулявым прабегам у асартыменце (Monster 796, Monster 1100evo, Hipermotard, Hiperstrada, Multistrada 1200), інструктар –прыязнейшы балбатун Livio Bellone (драў калісьці Валіка ў 125х Wink), картадром і пляцоўка плюс дзве сесіі напрыканцы дня – “вялікі” трэк.
 

 


Курс – выціснутыя з вучэбных праграмаў асноўныя моманты па траекторыях, тармажэнні, паваротах. Рэальна цяжкі фізічна, бо нават за выняткам нюансаў кшталту 30 градуснай спякоты і адсутнасці перапынкаў, гэта 6 гадзін за рулём усіх байкаў па чарзе. Імкнуцца да абеду паставіць на калена ўсіх курсантаў. Рэальна ставяць прыкладна траціну, што таксама някепскі вынік, на мой погляд, улічваючы сярэдні ўзровень у 1,5 сезона (па маёй ацэнцы). Даволі бяспечны, за два дні толькі адна ахвяра – хлопчык на экстрэмальным тармажэнні перакуліў ABSнага монстра праз стопі і атрымаў па спіне байкам.
Трэкавыя сесіі былі ў большай ступені выпрабаваннем для моцікаў, бо, нават з большай часткай поўнасцю выкручанай ручкай, вынік не ўражваў.

Калі цікава пра моты, самы зручны штодзённы байк для райдэра ростам вышэй за сярэдні – Гіперстрада: ў меру жывы, сякая-якая абарона ад ветру, на трэку разганяў да 195, прадказальна, прыемна. Монстры закароткія, на іх цяжка ўладкавацца на калена без перакруту хрыбетніка, Мульцістрада – цяжкаваты сам па сабе і пры памеры ботаў 44-45 выходзіць на правільную пазіцыю ўнутранай нагі ў павароце мяшаюцца кранштэйны пасажырскіх пэгаў, даводзіцца адрываць мысок. Хаця ўвогуле байк выгодны, без пытанняў, падвеска – песня.

На другі дзень трохі балела дупа, але каго спыніць такая драбяза, калі цябе чакаюць сорак Панігаляў, толькі што з заводу  Smiley Дарэчы, паездка на першы, красавіцкі курс DRE, акрамя “раскаткі”, тым яшчэ цікава, што кожны год гэта цалкам адноўлены парк вучэбных мотаў. І калі раней на Рэйсінь Уан былі 848, то ў гэтым – усе 1199!

Racing 1

Гэты курс складаецца з шасці 20 хвілінных сесій, тры да абеду і тры – пасля. Інструктары – вяршкі італьянскай матагоннай пенсіі, чэмпіён на чэмпіёне, чаго варты хаця б Марка Лукінэлі, які вёў там адную з хуткіх групаў…
Так, сярод прыязджаючых на “пачатковы” курс – не толькі пачаткоўцы, прыкладна палова – даволі хуткія хлопцы, якіх вабіць адносна невялікі кошт курса, які пры гэтым нічым не ўступае “дарагім” у сэнсе трэнерскага ўзроўню. Дарэчы, у нас быў Рікарда Рычы, класны мужык, ані разу не сноб, уважлівы і разумны трэнер.
 

 
Першыя тры сесіі – азнаямленчыя, па чарзе за інструктарам, з паступовым падвышэннем хуткасці да “верхняй тваёй” і разборамі палётаў напрыканцы.
 
Пасляабедзенныя – з відэафіксацыяй, па два хуткіх кругі ў кожную сесію – цалкам твае, інструктар ззаду здымае, потым – прагляд і памылкі/рэкамендацыі. Не ведаю, як каму, а мне здорава дапамагло, акрамя памылак, якія я ведаў і раней, дадаліся новыя, на якія нават не падазраваў  Grin. Але ж сцяг не ўпусціў, няхай запамінаюць беларусаў, як самых хуткіх хлопцаў (хаця і не ў самай хуткай групе  Wink).

Пару словаў пра Панігале. Тое, што я прачытаў раней у форуме маскоўскага дукаці-клуба, у тым ліку і той артыкул, што Дзіма паклаў тут, даволі слаба скарэлявала з маімі ўласнымі адчуваннямі. Байк практычна ідэальны па эрганоміцы, вузкі, з кліпонамі, якія не хочацца “пакруціць” і падножкамі, якія не хочацца адразу ж змяніць на рэгулюемыя (ў адрозненне ад 848-1198). Руліцца на суперкорсе СП абсалютна нейтральна, не ў прыклад 1098, якому ўласцівы лёгкі understeering, успрымаецца не як поўны чамадан, але як пусты чамадан з боўлінгавым шарам унізе, калі вы разумееце, пра што я  Roll Eyes. Матор таксама не мае амаль нічога агульнага з папярэднімі, ніякіх падрываў у першай палове абаротаў, наадварот, пэўны падхоп бліжэй да чырвонай зоны, як у якога-кольвек джыксера. У згодзе з шыфтэрам на кіламетровай прамой трэка гэта ўражвала, праўда, ў мяне больш 220 не атрымалася, сказаліся свае 95, сцыклівы выхад з апошняга паварота і тармажэнне на 150м адзнацы. Інструктары рабілі 250 і тармазілі доўгім юзам ад 130  fullgas… Тое, што спяваюць пра невыносную спякоту ад выхлапа – плюньце ў вочы, хлусня, проста нефіга стаяць-красавацца на гэткім моце. Такім чынам адзіны заўважаны мной недахоп – нязручнае месца падстаўкі, тоўстым ботам яе з-пад пэгі не адразу выкалупаеш. У астатнім мот – супер. Тое, што рассыпаецца на часткі пры невялікай аварыі - таксама лухта, пяць вылетаў за два дні - ўсе моты засталіся на хаду...
 


Ну, вось, пэўна, і ўсё, што хацеў напісаць, калі што будзе цікава – пытайцеся.
 

22.04.2013



сделано в EleganceIT

Сайт делался в Новый Год